Домен arhivach.hk временно не функционирует! Используйте адрес
ARHIVACH.SITE.
24 декабря 2023 г. Архивач восстановлен после серьёзной аварии. К сожалению, значительная часть сохранённых изображений и видео была потеряна.
Подробности случившегося. Мы призываем всех неравнодушных
помочь нам с восстановлением утраченного контента!
но хочет понимать —
учебник белорусского языка на русском:
http://knihi.com/storage/padrucnik/index_ru.htm
____________________________________
Вітаю ўсіх.
Гэта трэд беларускай мовы!
Толькі ў гэтым ІТТ трэдзе можна пагутарыць па-беларуску з носьбітамі мовы, задаць цікаўныя пытанні і атрымаць на іх адказ, а таксама проста добра пабавіць час з добрымі людзьмі.
Маскалі даводзяць змагарам неіснасць і несамастойнасць «белорусского языка», змагары шалеюць, абражаюць маскалёў у адказ і прапануюць увесці łacinku і прэмадэрацыю ў трэдзе, украінцы дзівуюцца таму, што могуць чытаць па-беларуску без перакладчыкаў і слоўнікаў, а беларусы думаюць, што, можа, так і трэба.
Беларуская мова — усходнеславянская мова, якая, па розных адзнаках, мае ад 8 да 10 мільёнаў носьбітаў ва ўсім свеце, у Беларусі і за яе межамі. Сучасную літаратурную форму яна набыла напрыканцы XIX стагоддзя, да гэтага існавала ў вуснай форме пасля падзялення старажытнаўсходнеславянскай мовы (з XIV стагоддзя), а таксама ў пісьмовай форме як адаптаваная мова справаводства ВКЛ.
Так склалася, што ў беларускай мовы існуе два варыянты правапісу: класічны, г.зв. «тарашкевіца», і акадэмічны, г.зв. «наркамаўка». Адрозненні першага ад другога:
= паступовая ліквідацыя ўплыву русіфікацыі і, як след, меншая колькасць русізмаў (часам – на карысць павялічэння паланізмаў);
= лацінская традыцыя перадачы пазычаных слоў (у адрозненне ад прынятай у рускай мове і ў акадэмічным варыянце візантыйскай): «этэр» заместа «эфір», «катэдра» заместа «кафедры», «сымбаль» заместа «сімвалу»;
= захавалася ліквідаваная рэформай-1933 перадача асіміляцыйнай мяккасці на пісьме: каханьне, поўнагалосьсе, сьнег.
Другі ж варыянт — кадыфікаваны, «тарашкевіцу» жа толькі спрабавалі кадыфікаваць.
У інтэрнэце ёсць крыніцы як першым, так і другім варыянтам. Да сярэдзіны '00-х «тарашкевіца» у інтэрнэце традыцыйна дамінавала, але сёння баланс ураўнаважыўся. Гэта я да таго, каб вы не пужаліся, калі раптам убачыце тэкст з нейкімі дзіўнымі незнаёмымі словамі і «лішнімі» мякькімі знакамі.
____________________________________
Асноўныя слоўнікі ў інтэрнэце:
http://slounik.org
http://skarnik.by
Літаратура на беларускай мове (класічная і перакладная):
http://knihi.com
Падручнік па беларускай мове:
http://knihi.com/storage/padrucnik/index_by.htm
Папярэдняя стужка: